Студзень
17
Астравеччына мая
16 студзеня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы ў Год малой радзімы і 80-годдзя ўтварэння Астравецкага раёна прайшоў урок радзімазнаўства “Астравеччына мая”.
У цёплай утульнай атмасферы ўдзельнікі мерапрыемства дзяліліся сваімі ўспамінамі, гістарычнымі звесткамі, старымі фотаздымкамі, былы дырэктар школы У. Чабатароў расказаў пра этапы станаўлення адукацыі раёна. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з летапісам мясцовасці, цікавымі гістарычнымі фактамі станаўлення вёскі, калі пачалося развіццё пасёлка Альхоўка, маштабным будаўніцтвам кардоннай фабрыкі ў 1934 годзе.