Студзень
20
Вечарына «Мудрай старасці паклон»
У рамках вечара была праведзена тэматычная гутарка «З жыцця майго раёна» да 80-годдзя ўтварэння Астравецкага раёна.
Прысутныя людзі «залатога ўзросту» успомнілі гісторыю раёна, ранейшыя назвы вуліц і інш. Пажылыя людзі з гонарам распавялі пра тыя любімыя мясціны свайго краю, якія яны любілі наведваць у маладыя гады.