Студзень 21

Краязнаўчы ўрок “Астравецкі край”

15 студзеня да 80-годдзя ўтварэння Астравецкага раёна дзіцячая бібліятэка правяла краязнаўчы ўрок “Астравецкі край”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5 “Б” класа СШ №2, а таксама 3 “А”, 6 “А” класы СШ №3.

Школьнікі даведаліся пра гісторыю нашай мясцовасці, пра знакамітасцей, якія пабывалі, жылі, нарадзіліся ў нашым раёне. Цікавай была і інфармацыя пра гісторыю ўтварэння Астравецкага раёна і паступовае яго развіццё. Дзеці паглядзелі відэафільм, прысвечаны Астравеччыне, пагулялі ў краязнаўчую гульню з конкурсамі “Хто адкажа хутчэй”, “Я ведаю пяць назваў”, “Праўда гэта, ці не”.




Апублікавана 21.01.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий