Студзень 27

Ці лёгка быть здаровым?

24 студзеня ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках аматарскага аб’яднання “Здаравейка” прайшоў дзень пытанняў і адказаў “Ці лёгка быть здаровым?”

У праграму мерапрыемтва было ўключана наведванне пачатковых класаў мясцовай сярэдняй школы. Разам з вучнямі бібліятэкар абмеркавалі розныя фактары, якія ўплываюць на стан здароўя, асновы гігіены і  правільнага харчавання, дрэнныя звычкі і выкананне распарадку дня. Школьнікі паказалі нядрэнныя веды, даведаліся шмат новага, актыўна абмяркоўвалі спрэчныя пытанні. Напрыканцы сустрэчы дзеці падрыхтавалі яскравую выставу сваіх тэматычных размалёвак.

Бібліятэкар Вольга Багдановіч арганізавала для падлеткаў агляд  сучасных кніг і часопісаў пра здаровы лад жыцця і здаровае харчаванне. Для агляду выкарыстоўваліся часопісы  і кнігі аб здаровым харчаванні.




Апублікавана 27.01.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий