Студзень 27

Да здароўя з кнігай

26 студзеня бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі наведала хворых бальніцы. Для іх была праведзена бібліятэчная гадзіна “Да здароўя з кнігай”. Усім прысутным былі прапанаваны кніжныя тэматычныя выданні і перыёдыка пра прафілактыку захворванняў, правільнае харчаванне, дрэнныя звычкі і інш.

Гэта стала ўжо добрай традыцыяй ўдзяліць увагу хворым людзям, паказаць, што яны не адны са сваёй бядой, а побач неабыякавыя людзі, да якіх можна звярнуцца за дапамогай і падтрымкай.




Апублікавана 27.01.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий