Студзень 30

Людзі пажылыя – сэрцам маладыя

29 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Актыўнае даўгалецце”. З прыемных момантаў – ушанавання юбіляра – пачалася сустрэча. Гучалі добрыя словы віншаванняў, вершы і песні ў адрас юбіляркі Петрусевіч Т. С.

Завітаў на мерапрыемства з прафілактычнай гутаркай па супрацьпажарнай бяспецы А. Сачак, інспектар групы прапаганды Астравецкага РАНС. Аляксандр часты госць на пасяджэннях клуба, таму слухалі яго вельмі ўважліва і з цікавасцю. Салодкі падарунак ад інспектара падняў усім настрой.

Вынікі работы клуба за 2019 год падвяла Падворская Т. М. Яна нагадала аб самых цікавых мінулагодніх мерапрыемствах. Відэапрэзентацыя, створая на фотаздымках з мінулых сустрэч, стала яркім напамінам аб цікавым і насычаным жыцці маладых душой членаў клуба.




Апублікавана 30.01.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий