Люты 12

Юбілей мастачкі Тарэсы Варановіч

У сераду, 12 лютага ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі сабраліся прыхільнікі творчасці мясцовай мастачкі Тарэсы Варановіч.

Творчая сустрэча да юбілейнай даты з дня нараджэння Т. Варановіч  прайшла пад назвай “Жыццё і творчасць на дваіх”. У Тарэсы Іосіфаўны ёсць сястра- блізнец – Ірэна Герасім, якая таксама  мастачка і жыве ў Вільнюсе. На жаль яе не было на сустрэчы. Павіншаваць з юбілеем і плённай  творчай дзейнасцю Тарэсу Іосіфаўну прыйшлі яе родныя і блізкія, сяброўкі, знаёмыя і тыя, каму  творчасць мастачкі лягла на сэрца. На імпрэзе прагучала багата цёплых віншаванняў і пажаданняў плённай творчай дзейнасці.

 




Апублікавана 12.02.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2020", "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий