Люты 14

Дабрачынная акцыя “Жыві, бібліятэка”

У чарговы раз дзіцячая бібліятэка запрасіла сваіх сяброў – выхаванцаў з Астравецкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі да сябе ў госці. У бібліятэцы ў лютым  праходзіць  дабрачынная акцыя “Жыві, бібліятэка”, прысвечаная Міжнароднаму Дню дарэння кніг. У гэты час бібліятэцы можна падарыць кнігі.

А бібліятэкары ў сваю чаргу вырашылі падарыць кніжачкі выхаванцам карэкцыйнага цэнтра, таму што яны заўжды з радасцю гартаюць бібліятэчныя кнігі, часопісы, любяць разглядаць малюнкі. Дзеці ахвотна прынялі падарункі, гулялі з цацкамі, глядзелі мультфільмы, танцавалі пад вясёлыя песні. Астравецкая дзіцячая бібліятэка выказвае шчырую падзяку ўсім сваім чытачам, якія дораць кнігі бібліятэцы не толькі падчас акцый. Нам усім важна адчуваць узаемадапамогу, увагу і карысна рабіць добрыя ўчынкі.




Апублікавана 14.02.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий