Юбілей Казіміра Сваяка
У Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Пішу, бо плача сэрца», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча).
Бібліятэкар Якубцэвіч Ганна Сільвестраўна пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй паэта і святара, сям’я якога жыла ў вёсцы Барані. Дзецям цікава было даведаца пра музей ў родным доме, пра яго пастырскую працу ў Клюшчанскім і ў Засвірскім касцёлах, што ўпершыню набажэнствы Казімір Сваяк праводзіў на беларускай мове. У Клюшчанскай акрузе намаганнямі Казіміра Сваяка было адкрыта сем школ, курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў, народныя бібліятэкі, ладзіліся канцэртна-дэкламацыйныя сходы, быў стварыў хор, які спяваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песні. Каля выставы «Старонкі жыцця і творчасці Казіміра Сваяка» бібліятэкар чытала вершы паэта з кнігі «Мая ліра».