Люты
17
Свята ў гонар кахання
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы сумесна з Домам культуры адзначылі свята ў гонар кахання. Вядома, размова ішла пра свята ўсіх закаханых, альбо дзень святога Валянціна, які адзначаўся 14 лютага.
У цёплай і сяброўскай атмасферы сабраліся маладыя і больш сталыя людзі, “фізікі” і “лірыкі”, прадстаўнікі розных прафесій і сфер дзейнасці. У праграме: конкурсы, жарты, песні, танцы і, вядома, зносіны і сустрэча сяброў з кнігай пра каханне.