Люты 17

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Альхоўская сельская бібліятэка правяла ўрок  гісторыі “Памяць сэрца” для старшакласнікаў 8-10 класаў.

Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала вялікай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афганістане тысячы беларусаў, аднак памяць аб той вайне і сёння адклікаецца болем у сэрцах людзей.

Бібліятэкар Юлія Заруба расказвала падлеткам аб гістарычных вехах Афганскай вайны, чыталі вершы, прысвечаныя тым, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Затым для замацавання ведаў паўдзельнічалі ў віктарыне. Падчас мерапрыемства  гучалі словы ўдзячнасці тым, хто сумленна і мужна выконваў свой воінскі і грамадзянскі абавязак. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў  у той вайне.




Апублікавана 17.02.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий