Беларускі святар і паэт
19 лютага бібліятэкар Кямелішкаўскай сельскай бібліятэкі правяла для старшакласнікаў 11 класа мясцовай школы вечар памяці “Беларускі святар і паэт” да 130 годдзя з дня нараджэння Казіміра Сваяка.
Бібліятэкар зрабіла акцэнт на тое, што ідэі, жаданні, памкненні Казіміра Сваяка жывыя і сёння. І будуць жыць заўсёды! Яго мары пра тое, каб людзі звярталіся да Бога “па-просту”, па-беларуску ажыццявіліся. У касцёлах гучыць беларуская мова: нават польскія святары прамаўляюць казанні па-беларуску. Штогод адбываюцца паэтычныя сустрэчы-імпрэзы, якія збіраюць прыхільнікаў Казіміра Сваяка, яго духоўных сыноў і дачок – сваякоў.
Памяць аб святары-беларусе жыве і зараз не толькі ў Клюшчанскай, Камайскай і Засвірскай парафіях, дзе Казімір Сваяк вёў душпастырскую дзейнасць, але і па ўсёй Беларусі, і далёка за яе межамі ў сэрцах многіх людзей.