Люты
25
Акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” (да Дня роднай мовы)
“Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па—беларуску!” – пад такой назвай праходзіла ў бібліятэцы 21 лютага акцыя, прысвечаная Дню роднай мовы.
Чытачам прапаноўвалася кніжная выстава з беларускімі кнігамі, а таксама спецыяльна распрацаваныя да гэтай акцыі закладкі “Чытай. Думай. Размаўляй”. На закладках можна было пабачыць падабраныя па розных тэмах беларускія словы з перакладам на рускую мову.