Люты 27

Сустрэча з мастацтвам у Год малой Радзімы

26 лютага ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла экскурсія для вучняў трэцяга класа  Рытанскай школы, прысвечаная жыццю і творчасці нашага вядомага земляка, ураджэнца вёскі Трокенікі – Мар’яна Багуша-Шышкі.

Бібліятэкар Алена Баляславаўна пазнаёміла дзяцей з музейнай экспазіцыяй, прысвечанай знакамітаму польскаму мастаку,  расказала аб яго жыцці і творчасці. Разам з бібліятэкарам дзеці пагрузіліся ў таямнічы, напоўнены метафарамі свет твораў мастака, пазнаёміліся з экспанатамі, якія паказваюць быт мясцовага сялянства 19 — 20 стагоддзяў, прадметамі быту і  інтэр’еру, пагарталі летапіс вёскі Трокенікі.

 




Апублікавана 27.02.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий