Люты 28

Падарожжа па родных мясцінах

27 лютага ў Год малой Радзімы ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Ветразь», якое працуе пры Астравецкай дзіцячай бібліятэцы сабраліся для краязнаўчага падарожжа па родных мясцінах.

У ходзе мерапрыемства дзеці наведалі гісторыка-этнаграфічны музей Казіміра Сваяка ў вёсцы Барані,  пазнаёміліся з экспанатамі, якія маюць дачыненне да жыцця і дзейнасці ў асобе паэта, драматурга, святара і яго сям’і.

Затым школьнікі разам з кіраўніком клуба Ялоўскай С.Б. наведалі Міхалішкаўскую сельскую бібліятэку, дзе Вольга Аляксандраўна правяла цікавую экскурсію ў бібліятэцы, а затым пазнаёміла дзяцей з гісторыяй касцёла Святога Міхаіла Архангела.




Апублікавана 28.02.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2020", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий