Сакавiк 13

Краскі жыцця праз творчасць

11 сакавіка Астравецкая раённая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў і  ўдзельнікаў клуба “Актыўнае даўгалецце” на творчую сустрэчу з майстрыхай Людмілай Андрэеўнай Пратаковіч.

Вядучая мерапрыемства Чэрнушэвіч Данута Францаўна пазнаёміла прысутных з прыгожай і абаяльнай жанчынай, якая  доўгі час  працавала ў дзіцячым садку і  пасвяціла сябе  выхаванню дзяцей. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з работамі майстрыхі, якая ў сваю чаргу расказала пра від творчасці пляценне стужкамі, падзялілася  сваімі творчымі задумалі, што яе натхняе на стварэнне прыгожага.  Для жадаючых жанчын павучыцца правяла майстар-клас па тэхніцы пляцення і вышывання.

 

 




Апублікавана 13.03.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий