Красавiк 24

Дзень памяці чарнобыльскай трагедыі

У Астравецкай раённай бібліятэцы аформлена тэматычная выстава «Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці чарнобыльскай катастрофы.

Менавіта ў гэты дзень, 26 красавіка 1986 года, адбылася найбуйнейшая па маштабах шкоды і наступстваў тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя — аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), у выніку якой амаль 8,4 мільёна чалавек падвергліся ўздзеянню радыяцыі.

На выставе прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, якія зацікавяць медыцынскіх работнікаў, спецыялістаў у галіне атамнай энергетыкі, студэнтаў і педагогаў.

 

 




Апублікавана 24.04.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий