Красавiк 23

Юбілей казачніка

22 красавіка бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі Малахвей В.І. завітала ў мясцовую школу з літаратурнай хвілінкай “Галоўны з казачнікаў свету”, прысвечаную  да  215 годдзя з дня нараджэння Ганса Хрысціяна Андэрсэна.

У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавых і пазнавальных фактаў з жыцця вялікага дацкага пісьменніка, змаглі ўзяць прапанаваную бібліятэкарам тую казку, якая больш за ўсё прыйшлася па душы, для таго, каб дома яшчэ раз «пагрузіцца» у цудоўны свет незвычайных гісторый.




Апублікавана 23.04.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий