Май 26

Старонкі «Сямейнага альбома» Уладзіміра Жылкі

Бібліятэкар Альхоўскай сельскай бібліятэкі пазнаёміла сваіх чытачоў з творчасцю беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста, крытыка Уладзіміра Жылкі, якому 27 мая споўнілася 120 год з дня нараджэння.

Юлія Аляксандраўна зрабіла агляд твораў і цікава расказала што “дзед паэта па маці, патрыярх роду – Ануфрый Раманейка, які ў сваім паважаным веку, захаваўшы ясны розум, сам вучыў унукаў. Пражыў 112 гадоў. “Ён ганарыўся сваёю жыццяздольнасцю, любіў казаць, што калісь жаніўся ў лапціках, а на старасці ходзіць у добрых ботах. Хоць сам ён і не ўмеў ні чытаць, ні пісаць, але заўсёды сачыў, ці добра падрыхтавалі ўнукі чытанне. Памяць у яго была адменная, стары запамінаў з першага разу прачытаны кімсьці граматным кавалак падручніка і правяраў унукаў так, што тыя і ў думках не важыліся ашукаць непісьменнага дзеда”.

Хрэстаматыйная, запатрабаваная грамадзянская, філасофская, інтымная лірыка У. Жылкі традыцыйна ніяк не магла адвесці месца просценькім вершам, што пісаліся далёка ад Беларусі, а адрасаваліся самаму дарагому чалавеку, хоць трохі кампенсоўваючы пазбаўленасць баць­коўскай радасці:

 Каля могілак у вёсцы

Жыве мая матулечка

 І любімая дачушка

Маленькая Атулечка.

 У бабулі сад кашлаты,

У саду тым хатачка:

 Там жыве каток мурзаты

 І дачушка Атачка.

 Пакаціў каточак шпулечку –

Не дурэй, малюсенькі.

Скора татачка прыедзе

Да сваёй Атусенькі.

 Слухай, мілая, бабульку,

Не смуткуй, гуляй…

Буду жыў, к табе вярнуся.

 Чакай… Не забывай!




Апублікавана 26.05.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий