Чэрвень 2

Конкурс па творчасці Х.К. Андэрсэна працягваецца

Арцём Якубцэвіч у  сямейным тандэме са сваёй бабуляй бібліятэкарам Ганнай Сільвестраўнай з аг. Рытань падрыхтаваў выразанку па матывах казкі  Х.К. Андэрсэна “Снежная каралева”.

Уласную інтэрпрэтацыю  твора вядомага казачніка 10-гадовы хлопчык адаслаў на конкурс, аб’яўлены інстытутам дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве ў супрацоўнiцтве з грамадскай культурнiцкай кампанiяй “Будзьма беларусамi!”. Мэта гэтага конкурсу – пазнаёміць беларускіх школьнікаў з творамі Х.К. Андэрсэна, паспрыяць развіццю іх фантазіі, творчасці і наватарскага мыслення праз стварэнне сваіх інтэрпрэтацый вядомых казак.

 

 

 




Апублікавана 02.06.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий