Чэрвень
2
Жыццё без цыгарэт
Да Сусветнага дня без табака, які адзначаецца 31 мая, у дзіцячай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава-папярэджанне “Жыццё без цыгарэт”.
На ёй змяшчаліся кнігі, буклеты, перыёдыка аб шкодзе курэння. А таксама міні-інсталяцыя з папяровых цыгарэт, на якіх былі напісаны хваробы, якія ўзнікаюць у многіх ад злоўжывання нікацінам.
Тым самым з дапамогай літаратуры бібліятэкары хочуць папярэдзіць падлеткаў, каб яны не траплялі ў нікацінавую залежнасць.