Лiпень 6

Беларусь – мая слава, надзея і гонар

3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці,  Астравецкая раённая бібліятэка прапанавала жыхарам горада ў лесапаркавай зоне выставу кніг “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”.

На выставе была прадстаўлена публіцыстычная і навукова-папулярная літаратура, якая расказвае пра гісторыю нашай краіны, яе развіццё, дасягненні, традыцыі народа. Асобную экспазіцыю работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прысвяцілі Вялікай Айчыннай вайне, на палічках сярод мастацкіх кніг знайшлі месца франтавыя “трохкутнічкі” і паштоўкі.




Апублікавана 06.07.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий