Лiпень 13

Памятаем. Шануем. Ганарымся

Пад час святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Рытанская сельская бібліятэка прадставіла жыхарам вёскі выставу-экспазіцыю  «Памятаем. Шануем. Ганарымся», на якой экспанаваліся дакументы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны мясцовасці, фотаздымкі ваенных гадоў, узнагароды.

На жаль, жывых ветэранаў на тэрыторыі сельсавета няма, але  прыйшлі іх дзеці, унукі, праўнукі. І з якім гонарам за сваіх продкаў свяціліся іх вочы, калі да выставы падходзілі салдаты з пагранічнага паста «Кемелішкі», госці з Літвы, другіх вёсак.

 




Апублікавана 13.07.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий