Лiпень
31
Фестываль сямейнай творчасці
У пасёлку Альхоўка прайшоў фестываль сямейнай творчасці – ён быў юбілейным, пятым. У фестывалі ўжо чацвёрты год прымае ўдзел і бібліятэкар Альхоўская сельскай бібліятэкі Юлія Аляксандраўна Заруба са сваёй сям’ёй – мужам і сынам.
Творчыя здольнасці дэманстравалі Волкавы, Лазарэвічы, Ярмакі, Горыды, Часнойці, Ляховічы, Сяўрысы, Мілько, Марозы, Інаровічы, Часнойці, Уласікі – дуэты і трыа дзяцей і бацькоў, жонак і мужоў, братоў і сясцёр запальвалі на сцэне, а гледачы іх падтрымлівалі апладысментамі і падпявалі песні. Згуртаванасць і творчыя таленты сямейных тандэмаў не засталіся па-за ўвагай раённай арганізацыі «Белая Русь»: усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад яе старшыні Ірыны Раткевіч.