Жнiвень
27
Лёс вёскі ў здымках і артыкулах
На адкрытай пляцоўцы ля Гудагайскай сельскай бібліятэцы, падчас свята вёскі, была арганізавана краязнаўчая выстаўка “Лёс маёй вёскі”, прысвечаная мінуламу і сучаснаму жыццю мясцовасці.
Адзін з раздзелаў выстаўкі распавядаў пра гісторыю населенага пункта, чыгуначную станцыю, знакамітых землякоў. А вось раздзел “Старонкі старога альбома”, дзе прэзентаваліся павялічаныя копіі старых фотаздымкаў выклікалі асобную цікавасць. Многія пазнавалі сваіх родзічаў, суседаў, прыпаміналі якой была вёска шмат гадоў назад, як зладжана жылі і працавалі тут людзі. Выстаўка з’яўляецца элементам патрыятычнага выхавання, які здольны з’ яднаць грамадства ў любыя часы, напомніць аб іх агульных задачах.