Верасень
16
Сокровища всех богатств человеческого духа: библиотеки мира
На цікавы і карысны бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок, які называўся “Сокровища всех богатств человеческого духа: библиотеки мира” прыйшлі вучні 5 “Б” класа СШ №3.
15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь, і таму размова ішла пра бібліятэкі.
Дзеці даведаліся, калі з’явіліся першыя кнігі і бібліятэкі, пачулі звесткі пра незвычайныя бібліятэкі свету, адказвалі на пытанні бібліятэчнай віктарыны. Школьнікам прапанавалі паглядзець відэаролікі “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, “Нобычные библиотеки мира”, рэкламны ролік пра Астравецкую дзіцячую бібліятэку “Экскурсия по детской библиотеке”.
Дзеці пагарталі часопісы і энцыклапедыі ў чытальнай зале, зазірнулі ў гульнёвы пакой і абяцалі наведваць бібліятэку.