Верасень 17

Піар-акцыя “Читай-ка”

На Дзень бібліятэк бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі не сядзелі на месцы, а вырашылі арганізаваць піар-акцыю “Читай-ка” для дзіцячага сада №3, каб пазнаёміць дашкольнікаў з бібліятэкай, прыгожымі і цікавымі кнігамі.

Бібліятэкары прапанавалі дашкалятам кнігі з казкамі, вершамі, энцыклапедыі для дзяцей, расказвалі пра бібліятэку.

Малышы з цікавасцю разглядалі кнігі, дзяліліся сваімі ўражаннямі, расказвалі, што ім вельмі падабаюцца энцыклапедыі пра жывёл, тэхніку, космас. Дзяўчынкі аддавалі перавагу казкам, кнігам па мультфільмах, кнігам-панарамам,  а хлопчыкі захапляліся аўтамабілямі, дыназаўрамі. Спадабаліся ўсім кнігі з вочкамі, кнігі-раскладушкі.

Наведвальнікі старэйшых груп дзіцячага сада №3 аказаліся вельмі дапытлівымі, гаваркімі, разумнымі, многія ведаюць літары і лічбы. Дзеці расказвалі пра свае дамашнія кнігі і свае інтарэсы.

Малышам раздалі бібліятэчныя візіткі і запрасілі на экскурсію ў бібліятэку. Дашкольнікі  абяцалі прыйсці ў госці, каб пабачыць яшчэ больш прыгожых і цікавых кніг, даведацца пра аддзелы бібліятэкі і цікава правесці час.




Апублікавана 17.09.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2020", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий