Кастрычнiк
5
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
2 кастрычніка бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі правяла гадзіну інфармацыі “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Бібліятэкар пазнаёміла пенсіянераў, якім быў шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў якіх выпадках падымаецца сцяг Беларусі, што намалявана на гербе, як гучыць гімн і як сябе паводзіць пры яго выкананні.