Кастрычнiк
5
Інфармацыйная гадзіна
2 кастрычніка бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі правяла для вучняў мясцовай школы інфармацыйную гадзіну “Дзяржаўныя сімвалы краіны”.
Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй паходжання сімвалаў нашай краіны, даведаліся пра значэнне кожнай дэталі герба і сцяга, праслухалі гімн Рэспублікі Беларусь, паўдзельнічалі ў віктарыне “Як мы ведаем сімволіку Рэспублікі Беларусь”. Высветлілася, што дзеці выдатна ведаюць гімн Рэспублікі Беларусь і з задавальненнем яго выконваюць. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар Вера Іаваўна Малахвей пажадала дзецям, каб яны заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй краіны і ў будучыні праславілі яе сваімі дасягненнямі.