Лiстапад
16
Дзіўныя мясціны на карце Радзімы
13 лістапада ў Падольскай сельскай бібліятэцы ў рамках аматарскага аб’яднання “Лесавічок” прайшло медыя-падарожжа “Дзіўныя мясціны на карце Радзімы”, прысвечане Году малой радзімы.
Бібліятэкар Вера Іванаўна запрасіла ўдзельнікаў мерапрыемства здзейсніць завочнае падарожжа па гарадах Беларусі, пазнаёміла з памятнымі мясцінамі і вядомымі людзьмі роднага краю, сярод якіх Казімір Сваяк — беларускі паэт, драматург, святар. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства прачыталі вершы пра родны край, паглядзелі відэапрэзентацыю, падрыхтаваную бібліятэкарам.