Лiстапад 25

Калі душа нарадзілася крылатай…

У 2020 годзе адзначаецца памятная дата – 150 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца. Знакаміты пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар і педагог, Рушчыц пакінуў глыбокі след у мастацтве і культурна-грамадскім жыцці Беларусі, Літвы і Польшчы.

24 лістапада ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі сабраліся члены аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце” на мерапрыемства, прысвечанае слыннаму мастаку.  Бібліятэкары падрыхтавалі цікавы і змястоўны матэрыял аб жыцці і творчасці вядомага дзеяча мастацтва, яго малой радзімы. Прысутным была прапанавана прэзентацыя і паказаны біяграфічны фільм. Пад час прагляду прэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі жывапісныя творы мастака, дзяліліся сваім меркаваннем аб працах аўтара.

 




Апублікавана 25.11.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий