Светлы след будзе вечна жывым…
8 снежня ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце” сабраліся ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі.
На мерапрыемстве прысутнічаў інспектар МНС Аляксандр Сачак. Ён расказаў аб правілах захоўвання і выкарыстання петард і феерверкаў, нагадаў меры бяспекі пры ўстанаўленні і ўпрыгожванні навагодняй елкі. Зарадзіў прысутных добрым настроем удзел у гульні “Хто хоча стаць міліянерам?”. Тэмай гульні была навагодняя бяспека.
Другую частку мерапрыемства падрыхтавалі бібліятэкары. Літаратурна-музычная кампазіцыя «Светлы след будзе вечна жывым» і відэапрэзентацыя нагадалі прысутным аб галоўных этапах жыццёвага і творчага шляху Максіма Багдановіча. Удзельнікі мерапрыемства чыталі любімыя вершы паэта, дзяліліся ўспамінамі аб наведванні Дома-музея Максіма Багдановіча ў г.Гродне і Літаратурнага музея паэта ў Мінску. Марыя Іванаўна Дземяшкевіч расказала, як адпачывала ў Ялце і наведала магілу слыннага сына Беларусі.