Студзень 27

Літаратурны квэст “Чараўнікі прыходзяць да дзяцей”

Наведвальнікі Астравецкай дзіцячай бібліятэкі мелі магчымасць паўдзельнічаць у літаратурным квэсце “Чараўнікі  прыходзяць   да  дзяцей”, прысвечаным Пазнякову Міхаілу Паўлавічу, беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку, крытыку, мовазнаўцу.

24 студзеня яму споўнілася 70 гадоў. Вершы Міхася Пазнякова для дзяцей уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі. На словы паэта напісана шмат песен, асабліва для дзяцей. Школьнікі змаглі пазнаёміцца  з кнігамі аўтара і ахвотна сфатаграфаваліся на памяць.

 




Апублікавана 27.01.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий