Сусветны дзень водна-балотных абшараў
6 лютага ў Альхоўская сельскай бібліятэцы прайшоў урок экалогіі “Балотныя скарбы”, прысвечаны да Сусветнага дня водна-балотных абшараў.
Бібліятэкар Юлія Аляксандраўна пастаралася растлумачыць дзецям, як важна звярнуць увагу грамадскасці і кіраўніцтва розных краін на неабходнасць беражлівага стаўлення да асяроддзя пражывання вадаплаўных птушак і на важнасць водна-балотных абшараў у экасістэме планеты. Усе без выключэння водна-балотныя абшары — складаныя экалагічныя сістэмы, чуйна рэагуюць на любое ўздзеянне з боку чалавека.
Рэспубліка Беларусь — краіна, асабліва багатая водна-балотнымі рэсурсамі. Нягледзячы на інтэнсіўныя меліярацыйныя работы, у Беларусі да гэтага часу ў натуральным стане захавалася значная колькасць водна-балотных абшараў.
Дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне па тэме экалогія, а ў якасці прызоў атрымалі салодкія яблыкі.