Люты
8
Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа
8 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа – народнага пісьменніка БССР, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Ленінскай прэміі (1972, за раман «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за зборнік»Жыццёвыя клопаты»).
Да юбілею класіка 7 лютага ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-партрэт “Пясняр Палесся” для людзей “залатога ўзросту”. Бібліятэкар Юлія Аляксандраўна нагадала прысутным біяграфію і творчы шлях пісьменіка, а затым жанчыны чыталі ўрыўкі з твора “Людзі на балоце”, вялася размова-успамін аб жанчынах Палесся.