Люты
12
Добрае сэрца
Урок ветлівасці і дабрыні адбыўся ў Варнянскай сельскай бібліятэцы ў рамках аматарскага аб’яднання “Добрае сэрца”.
Дзяўчынкі і хлопчыкі здзейснілі незвычайнае падарожжа ў дзіўную краіну ветлівасці і дабрыні. Па дарозе ў гэтую краіну дзеці наведалі алею прывітанняў, мора дабрыні, акіян ветлівасці, палац выбачэнняў. Калі былі пройдзены ўсе выпрабаванні — дзверы чароўнай краіны ветлівасці і дабрыні адчыніліся для дзяцей, і яны ўсе атрымалі ва ўзнагароду “сэрцайкі”.