Люты 15

А на зямлі яго не згасне след

10 лютага ў Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар «А на зямлі яго не згасне след», прысвечаны 100 гадоваму юбілею беларускага класіка Івана Мележа.

Іван Мележ атрымаў шырокую вядомасць як адзін з самых выдатных пісьменнікаў. Ён быў тонкім  знаўцам чалавечай душы, мастаком-аналітыкам  пераважна эпічнага складу, у творах якога жыве, пераліваецца ўсімі фарбамі народнага беларускага нацыянальнага жыцця на дзіва самабытны, непаўторны свет з багатай агульначалавечай непаўторнасці.

Бібліятэкар Ганна Сільвестраўна расказала дзецям аб некаторых цікавых фактах з біяграфіі знакамітага беларускага пісьменніка. Пазнаёміла з  творчай спадчынай пісьменніка, якую складаюць навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзеннікі, п’есы, раманы.




Апублікавана 15.02.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий