Люты 15

Вандроўка з Ягоўдзікам

 Літаратурная вандроўка па творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка адбылася ў Варнянскай  сельскай бібліятэцы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі актыўныя чытачы.

Каб вандроўка была цікавай, бібліятэкар Алена Іванаўна  расказавала пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, знаёміла дзяцей з фактамі, якія раскрывае пісьменнік у сваіх кнігах для дзяцей: дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса”, след якой жывёлы падобны да чалавечага і іншую інфармацыю з кніг юбіляра. Дзеці з задавальненнем знаёміліся з кнігамі пісьменніка, прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях яго апавяданнняў.

Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава: “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”.

 

 

 

 




Апублікавана 15.02.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий