Букет из валентинок
Ужо стала традыцыяй лічыць люты – адным з самых халодных зімовых месяцаў – самым “сардэчным” месяцам года, бо менавіта 14 лютага адзначаецца Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых.
Гэта свята аб’ядноўвае мільёны людзей па ўсім свеце, якія хочуць яшчэ раз нагадаць сваім родным і блізкім аб сваіх пачуццях. Самыя цёплыя і шчырыя падарункі – гэта тыя, якія зроблены сваімі рукамі.
Так, бібліятэкар Вольга Багдановіч, у цёплай абстаноўцы за кубкам гарбаты, разам з дзяўчатамі правяла мерапрыемства “Букет из валентинок”. Падлеткі зрабілі прыгожыя сэрцайкі, а пасля паразважалі над тэмай кахання, прыгадалі творы на дадзеную тэму. У беларускай мове ёсць два словы для абазначэнння гэтага пачуцця – каханне і любоў. Не абмінулі і тэму любові да бацькоў, роднага краю, школы. Галоўнай высновай мерапрыемства стала думка аб тым, што праяўляць любоў трэба не толькі на свята, а штодзённа. Наш клопат так патрэбен тым, хто побач.