Люты 15

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі службовыя абавязкі за межамі Айчыны. Мір – галоўная каштоўнасць у нашым шумным свеце.

Сярэдзіна лютага. Час успомніць тых мужных і смелых, якія паклалі свае жыцці на Афганскай вайне. Пра гэтую падзею ўзгадалі і ў невялікім аграгарадку Міхалішкі, дзе ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства пад назвай  “Имя подвига – Афганистан”. Удзельнікамі сталі вучні мясцовай школы, якія з цікавасцю слухалі аб падзеях той вайны. Для некаторых факты, якія прагучалі, не сталі новымі. Малодшыя вучні з захапленнямі слухалі аповед бібліятэкара Вольгі Багдановіч. Яна адзначыла, што Афганскі канфлікт працягваўся дзесяць доўгіг год. За гэты час паспела вырасці новае пакаленне  юнакоў і дзяўчат. Гучалі шчымлівыя вершы, успаміны ўдзельнікаў. Хлопцы, якія вярнуліся  з той вайны, ужо не былі тымі ранейшымі прыгожымі і жыццярадаснымі. Іх жыццё назаўсёды было азмрочана ваеннай плямай.

У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў для падлеткаў агляд ля выставы “Чорны цюльпан”.

 




Апублікавана 15.02.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий