Люты
22
Бонус-акцыя “Смак роднай мовы”
Да Міжнароднага дня роднай мовы дзіцячая бібліятэка правяла бонус-акцыю “Смак роднай мовы” з выставай-інсталяцыяй.
Дзецям прапанавалі выбраць з выставы кнігі і атрымаць салодкі бонус – цукерку. Наведвальнікі маглі выбраць дзіцячыя кнігі беларускіх аўтараў Я.Коласа,Я.Купалы, М.Багадановіча, У.Караткевіча, зборнікі беларускіх казак, пазнавальныя кнігі пра мову. Школьнікі з задавальненнем бралі кнігі дадому, а да кожнага выдання была прымацавана цукерка. Такая акцыя вельмі спадабалася дзецям.
Чытаць на роднай мове можа быць не толькі прыемна і карысна, а яшчэ і вельмі смачна!