Люты 22

Урок мастацтва «Сядзіба Мар’яна Богуша-Шышкі»

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Ветразь” сабраліся на чарговае пашыранае пасяджэнне, каб адзначыць 120 год з дня нараджэння мастака, нашага земляка Мар’яна Богуша-Шышкі, ураджэнца в.Трокенікі Астравецкага раёна.

Мерапрыемства пачалося ў дзіцячай бібліятэцы, дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам мастака, паглядзелі урыўкі з відэафільма  “Астравок сакральнасці” і  відэападарожжа “Чацвёрты рэгіён”, у якіх узгадваецца сядзіба ў вёсцы Трокенікі.

Падчас ўрока мастацтва школьнікі пазнаёміліся з прафесіяй мастака, адказвалі на пытанне: хто такі мастак, якія  якасці ён павінен мець (талент, назіральнасць, багатае ўяўленне, знаходлівасць, здольнасць адрозніваць і ўспрымаць колеры і г.д.), якія бываюць мастакі па відах мастацтва (мастакі-ілюстратары, графікі, жывапісцы, мастакі па роспісу цацак, на тканінах, на шкле і г.д.)

Дзеці ўзгадалі, якія інструменты неабходныя  мастаку для малявання (мальберт, холст, палітра, пэндзлі, алоўкі).

Госці бібліятэкі назвалі асноўныя колеры, узгадалі творы, у назвах якіх прысутнічаюць “каляровыя” словы : “Чырвоная Шапачка”, “Кветачка-вясёлка”, “Іван-царэвіч і Шэры воўк”  і інш),   узгадвалі загадкі пра колеры  і сабралі на магнітнай дошцы  кветачку-вясёлку.

Напрыканцы ўрока мастацтва  ўдзельнікі аб’яднання атрымалі буклеты з нагоды юбілею мастака з серыі “Знакамітыя  людзі Астравеччыны”.

У другой частцы мерапрыемства дзеці наведалі раённую бібліятэку, дзе праглядзелі і праслухалі відэапрэзентацыю, даведаліся пра  гісторыю в.Трокенікі, пачулі цікавыя факты  з біяграфіі мастака Мар’яна Богуша-Шышкі, з гісторыі сядзібы, пагарталі фотаальбом  са здымкамі наведвання в.Трокенікі ў 1996 годзе ўдавы мастака ледзі Сесіліі Сондэрс.

Адным з запамінальных момантаў было знаёмства з арыгіналам карціны мастака “Сонца”, каля якой школьнікі з задавальненнем сфатаграфаваліся.

Работнікі раённай бібліятэкі зрабілі для дзяцей экскурсію па новаму памяшканню бібліятэкі, пазнаёмілі з дзіцячым пакоем.




Апублікавана 22.02.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий