Сакавiк 4

Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Жывіца”

3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень дзікай прыроды. Сёлета ён праходзіць пад лозунгам “Лясы і сродкі да існавання: забяспечыць людзей і захаваць планету!”

3 сакавіка ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы ў рамках аматарскага аб’яднання “Жывіца” прайшла экалагічная віктарына “Захаваем разам”. Бібліятэкар расказала падлеткам і  адзначыла “што з лясамі звязана існаванне асноўнай долі біялагічнай разнастайнасці Зямлі — разнастайнасці існуючых на нашай планеце жывых арганізмаў і экасістэм. Лясы з’яўляюцца галоўным асяродкам існавання прыкладна для трох чвэрцяў усіх відаў раслін, жывёл і грыбоў, якія існуюць на нашай планеце, і большасць гэтых відаў без лесу існаваць проста не можа. Захаванне разнастайнасці лясоў Зямлі, і ў першую чаргу — дзікіх лясоў, якія да гэтага часу жывуць па законах дзікай прыроды пры мінімальным умяшанні чалавека — мае ключавое значэнне для захавання ўсёй разнастайнасці жыцця”.

 




Апублікавана 04.03.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий