Сакавiк 5

Самым мілым і любімым

4 сакавіка ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў майстар-клас “Самым мілым і любімым” па вырабу падарункаў для матуляў сваімі рукамі.

8 сакавіка – адзін з самых любімых святаў.

Чаму Міжнародны жаночы дзень святкуюць менавіта 8 сакавіка? Якая гісторыя 8 сакавіка? Як і калі віншуюць мам і дзяўчынак у іншых краінах? Аб усім гэтым дзецям расказала бібліятэкар Вольга Аляксандраўна.

У гэты дзень мы заўсёды віншуем нашых матуляў, бабуляў, якія так шмат часу надаюць нашаму выхаванню, а таксама сястрычак і знаёмых дзяўчынак. Усе з нецярпеннем чакаюць 8 сакавіка, але не таму, што мараць аб дарагіх падарунках, а таму, што гэта – дзень сюрпрызаў. А каб ён быў найбольш запамінальным для жанчын і дзяўчынак, падарункі можна зрабіць сваімі рукамі, якімі потым выдатная палова чалавецтва будзе ганарыцца.

Дзеткі, якія прыйшлі на майстар-клас, вырабілі арыгінальныя паштоўкі з выкарыстаннем розных вырабных інструментаў. Паштоўкі атрымаліся яркія, арыгінальныя. Усе засталіся вельмі задаволеныя! У бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава “Есть в женщине особая загадка…”.




Апублікавана 05.03.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий