Сакавiк
9
Дзень віншаванняў “З любоўю да матулі”
6 сакавіка ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень віншаванняў “З любоўю да матулі”, прысвечаны да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка.
У гэты дзень, сагрэты прамянямі сонца, жаночымі ўсмешкамі і кветкамі прагучала шмат цёплых слоў у адрас самых любімых і дарагіх. Віншаванні мужчын былі накіраваны на паважлівыя адносіны да сваёй сям’і, да маці, да жанчыны.
Чытачам была прадстаўлена выстава, прысвечаная лепшай палове чалавецтва, жаночыя часопісы. А побач — выстава дзіцячых малюнкаў “Гэта мая мама”.