Сакавiк
19
Краязнаўчае падарожжа
Прыкмечана, што народ без гісторыі, як дзіця без бацькоў. Мы прывыкаем да таго месца, дзе жывём. І як не дзіўна, мы можам шмат расказаць аб прыгожых мясцінах.
18 сакавіка ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшло краязнаўчае падарожжа “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму”. Спачатку ўдзельнікі мерапрыемства з дапамогай летапіса здзейснілі падарожжа ў далёкае мінулае вёскі Міхалішкі. Дзеці даведаліся шмат цікавага і пазнавальнага пра свой родны край, пра прыроду, жыхароў лясоў і рэк, з вялікай ахвотай удзельнічалі у віктарыне, адказвалі на пытанні і дзяліліся сваімі ўражаннямі.