Сакавiк
21
Дзень памяці
У Падольскай сельскай бібліятэцы, школе і тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) таксама прыгадалі трагедыю ў Хатыні.
У школе прайшло адмысловае мерапрыемства, якое яшчэ раз гагадала аб падзеях далёкага 1943 года. Вучні актыўна ўключыліся ў абмеркаванне: адказвалі на пытанні, дзяліліся ўражаннямі, прыгадвалі вядомыя факты. Бібліятэкар Падольскай сельская бібліятэкі завітала ў сацыяльны цэнтр да пажылых людзей. Ім былі прапанаваны тэматычныя выданні: кнігі, часопісы, газеты. Пажылыя людзі з цікавасцю знаёміліся з прапанаванай літаратурай.