100 гадоў БССР
Гістарычная даведка
1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 гадоў з моманту абвяшчэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Важнасць гэтай падзеі заключаецца ў тым, што пераадольваючы шматлікія цяжкасці, было забяспечана сапраўднае рашэнне пытання аб самавызначэнні беларусаў шляхам стварэння беларускай савецкай дзяржавы.
Дзень беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першую нядзелю верасня.
Упершыню святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды адбыліся ў 1994 годзе ў старажытным Полацку. Таксама форум прымалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў. Іванава, Слонім (2019).
Гродзенскай вобласці — 75
Гістарычная даведка
Гродзенская вобласць была ўтворана 20 верасня 1944 года. У яе склад увайшлі горад Гродна і шэсць раёнаў былой Беластоцкай вобласці, горад Ліда, восем раёнаў Баранавіцкай і адзін раён-Брэсцкай вобласці. Былі сфармаваны кіруючыя органы: абласны камітэт КПБ і аблвыканкама, абласныя службы і арганізацыі, якія адразу ж прыступілі да працы. На чале іх усталі былыя партызаны і падпольшчыкі, а таксама спецыялісты, накіраваныя з іншых рэгіёнаў краіны.
Летапіс вёскі Трокенікі
Уступ
Трокенікі, вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, каля аўтадарогі Вільнюс – Полацк. За 25 км на поўнач ад г.п. Астравец, 275 км ад г.Гродна, 30 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.
Устаноўлен помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
У вёсцы ёсць помнік архітэктуры – сядзіба (2-ая палова 19 ст. – пачатак 20 ст.) былы маёнтак, дзе нарадзіўся знакаміты жывапісец, матэматык, аўтар шэрагу кніг Мар’ян Богуш-Шышка.
Такой была вёска
Па расказам старажылаў Трокенікі былі невялікай вёскай, усяго некалькі хат. Першыя хаты былі злеплены з гліны, круглай формы. Печы ў іх былі без дымаходаў. Такія хаты называлі “ляпянкі”. Было іх няшмат – усяго 3-4.
Крыху пазней былі пабудаваны драўляныя хаты, якія былі зрубленыя сякерай і замацаваныя драўлянымі цвікамі, стрэхі пакрыты саломай.
Людзі жылі тады на арандаванай ў пана зямлі. За яе ім даводзілася працаваць на яго з раніцы да ночы па чатыры дні ў тыдзень і толькі два дні заставаліся ім для апрацоўкі свайго кавалачка. З ураджаю, сабранага на ім, даводзілася плаціць падаткі.
Вельмі цяжка жылося сялянам. Аб вучобе ў тыя гады не вялася і размова. Усё насельніцтва было няграматным.
Па меры разрастання сямей – дзеці раслі, жаніліся, абзаводзіліся сваімі дзяцьмі- невялічкія сялянскія надзелы дзяліліся між сынамі на вузенькія “шнуркі”. Вядома, такія размеры не ў стане былі накарміць сялян. Жылі вельмі бедна, не хапала нават хлеба. Таму бацькам даводзілася аддаваць сваіх дзяцей з 6-7 гадоў у падпаскі да багатых людзей.
Апошнім панам у вёсцы Трокенікі быў пан Каменкевіч, які наследаваў гэтыя землі ад сваіх продкаў. Гэта быў даволі жорсткі чалавек – за работу сялянам амаль нічога не плаціў, жылля таксама ў людзей не было. Пан не дазваляў пасвіць кароў на сваіх сенажацях, хадзіць у лес за ягадамі і грыбамі ў яго лес. За ўсё сялянам даводзілася плаціць грашыма, альбо адрабляць “паншчыну”.
З расказаў старажылаў вёскі
Адкуль у вёскі імя
Што датычыцца самой назвы вёскі – Трокенікі, то названа яна найхутчэй ад маёнтка. Існуюць версіі, якія ходзяць ад людзей састарэлага веку, што маёнтак складаўся з трох частак – самой сядзібы, прыбудоў і паркавай зоны, адкуль і пайшла назва. Аднак гэта не болей, як меркаванне. Дакладных звестак няма.
Яшчэ адно з меркаванняў паходжання назвы таксама зыходзіць ад падзелу вёскі на тры часткі – “Новай вёскі, “Двара” і “Коленіі”. “Коленіяй” звалі тую частку вёскі, дзе былі пабудаваны першыя хаты з гліны. “Двор” – месца, дзе стаяў маёнтак пана. “Новая вёска” – гэта частка вёскі, дзе ўжо былі пабудаваны драўляныя хаты.
А яшчэ, кажуць, што назва Трокенікі пайшла ад трох хат, пабудаваных з гліны, у трох розных месцах. Але наконт гэтага таксама дакладныя звесткі адсутнічаюць.
З расказаў старажылаў.
Знакамітыя людзі вёскі
Мар’ян Богуш-Шышка нарадзіўся 16 лютага 1901г. у маёнтку Трокенікі Астравецкага раёна. Маляваць пачаў у чатыры гады. Закончыў гімназію, вучыўся выяўленчаму мастацтву ў Віленскім універсітэце, дзе яго настаўнікам быў Фердынанд Рушчыц. Потым выкладаў маляванне ў розных школах. У 1939г. мабілізаваны ў польскую армію, трапіў у Італію, а затым (1946) – у Англію, дзе і памёр 28 студзеня 1995 года.
У маёнтку, пры Трокеніцкай сельскай бібліятэцы захоўваецца партрэт Мар’яна Богуша-Шышкі, некалькі фотаздымкаў, рэпрадукцыі карцін “Кветкі”, “Мадонна”, “Трыпціх”, “Святы Крыстафор”, “Птушка”. Карціна “Сонца” захоўваецца ў Астравецкай цэнтральнай бібліятэцы (г.п. Астравец, вул. Набярэжная, 6; тэл. 70335).
АХОВА ЗДАРОЎЯ
Да 1939 года ў ваколіцах Трокенік не было ніводнай медыцынскай установы. Па першую дапамогу людзі звярталіся да мясцовых лекараў. Бліжэйшая медыцынская ўстанова размяшчалася за 10 км, у в. Варняны. Але далёка не кожны мог туды трапіць, паколькі прыём у доктара каштаваў дорага.
Толькі ў 1945 годзе ў вёсцы Валэйкішкі, на кватэры Лянцэвіча быў арганізаваны першы ў гэтых мясцінах фельчарска-акушэрскі пункт, якім загадвала Ганна Сакорская. Затым, з 1950 года — Анастасія Сяргеўна Міхаленка, якая карысталася вялікай павагай у насельніцтва. Потым ФАП быў перанесены ў в. Трокенікі, дзе ні адзін раз мяняў будынак, пакуль не быў перанесены ў двухпавярховы флігель Трокеніцкай сядзібы, дзе заняў невялікі пакойчык першага паверха.
У Трокеніках у розныя гады фельдшарска-акушэрскім пуктам заведвалі Любоў Ладыжэнка, Ірына Ждан, Васіль Сапель, Ганна Казак.
У 1975 годзе на працу прыйшла Гасціловіч Галіна Купрыянаўна, якая стаяла на варце аховы здароўя вёскі Трокенік і блізляжачых населеных пунктаў. У 1996 годзе Трокеніцкі ФАП перанесены ў будынак праўлення калгаса імя Куйбышава. За перыяд яе работы вырасла не адно пакаленне. Ахвяруючы сваім вольным часам дапамагала хворым, многіх уратавала ад смерці. Людзі з вялікай павагай сёння адзываюцца аб ёй.
На ФАПе працавалі санітаркамі Руднік Альбіна Іосіфаўна (з 1965 па 1993гг.), Садоўская Ядвіга Леанардаўна (з 1993 года).
З расказаў старажылаў і загадчыцы ФАПа
Г.К.Гасціловіч
Загадчыца Трокеніцкага ФАПа
(з 1975г.)
Галіна Купрыянаўна Гасціловіч нарадзілася ў 1950 годзе ў г.п. Свір Мядзельскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Закончыла Маладзечынскае медыцынскае вучылішча. Пасля вучобы была накіравана ў Таджыкскую рэспубліку, адпрацаваўшы там чатыры месяцы вярнулася ў Беларусь і была накіравана ў Астравецкі раён.
Мае двое дзяцей: сына і дачку.
АДУКАЦЫЯ
І.І.Пляўга
дырэктар Трокеніцкай базавай школы
(з 2002г.)
Пляўга Іван Іванавіч, нарадзіўся 1 студзеня 1967 года ў вёсцы Варона Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і калгаснікаў.
З 1974 па 1982 год вучыўся ў Варонскай васьмігадовай школе. Пасля заканчэння школы з 1982 па 1985 год прадоўжыў вучобу ў Гродзенскім тэхнікуме фізічнай культуры.
З 1985 па 1987 год праходзіў службу ў складзе савецкіх войск у Венгрыі. Пасля звальнення ў запас працаваў у калгасе інструктарам па вытворчай гімнастыцы. Адначасова паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта, які закончыў у 1994 годзе.
У 1989 годзе пайшоў працаваць настаўнікам фізічнай культуры, пазней гісторыі ў Трокеніцкую базавую школу; з 2000 года – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, з 2002 года з’яўляўся дырэктарам Трокеніцкай базавай школы
Жанаты, мае двое сыноў.
Сасноўская В.А.
дырэктар Трокеніцкай базавай школы з 1983 па 2002гг.
аўтабіяграфія
Я, Сосновская В.А. родилась 7 декабря 1946 года в г.п. Лынтупы Поставкого района Витебской облости (в то время Молодеченской облости). В 1964 году окончила Лынтупскую СШ и поступила на филфак Гродненского пединститута, который окончила в 1968 году.
С 1968 года по 1974 работала учительницей русского языка и литературы в Ошмянском районе. С 1974 года по 1980 (после переезда в г.п. Островец) работала методистом РОО Островецкого района.
С 1980 по 1983 гг. – зауч Подольской СШ. С 1983 по 2002 годы работала директором Трокеникской базовой школы.
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
А.Ч.Вярбовіч
Старшыня калгаса імя Куйбышава
(з 2002 г.)
Вярбовіч Аляксандр Часлававіч нарадзіўся ў в. Быстрыца Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе пайшоў вучыцца ў Быстрыцкую васьмігадовую школу, якую закончыў у 1984г. У перыяд з 1984 па 1988 гг. вучыўся ў Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Пасля заканчэння якога працаваў у калгасе імя Куйбышава памочнікам загадчыка ўчастка.
З 1988 па 1990гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі прадоўжыў працу ў мясцовым калгасе на пасадзе агранома-аграхіміка. Ў 1991 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута па спецыяльнасці “агранамія”і ў 1997 годзе атрымаў адпаведны дыплом.
У 1996 годзе пераведзены ў калгас “Кямелішкі” Астравецкага раёна на пасаду галоўнага агранома, а ў 2002 годзе быў абраны старшынёй гэтага ж калгаса. Менш чым праз паўгада пераведзены старшынёй зноў у калгас імя Куйбышава.
З 2003 года дэпутат раённага Савета.
Жанаты. Мае двое дзяцей: сына і дачку.
М.К.Грыцкевіч
Старшыня калгаса імя Куйбышава
(з 1994 па 2002гг.)
Грыцкевіч Мікалай Канстанцінавіч нарадзіўся ў 1950 годзе 20 студзеня ў в. Парычаны Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1966г. закончыў Белагрудскую васьмігадовую школу і пайшоў вучыцца ў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум на агранамічнае аддзяленне. Вучобу закончыў у 1970 годзе, працаваў па размеркаванні ў Мядзельскім раене Мінскай вобласці ў калгасе імя Леніна.У 1970 годзе пайшоў служыць у Савецую Армію,служыў да 1972 года.Пасля службы пайшоў вучыцца на дзённае аддзяленне ў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут на агранамічны факультэт. Закончыў вучобу ў 1978 годзе, па размеркаванню пайшоў працаваць галоўным аграномам у калгас імя Куйбышева Астравецкага раена. З 1980 да 1994 года працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Чапаева Астравецкага раена. 24лістапада 1994 года выбраны старшыней калгаса імя Куйбышева Астравецкага раена, дзе працаваў да 2002 года.
Жанаты.Мае двух сыноў.
В.М.Паршонак
старшыня калгаса імя Куйбышева
( з 1981-1994г.)
Паршонак Віктар Мікалаевіч нарадзіўся 15 чэрвеня 1948 года ў весцы Варняны Астравецкага раена Гродзенскай вобласці у сям’і настаўнікаў.
У 1955 годзе пайшоў у Варнянскую сярэднюю школу, дзе і закончыў 11 класаў. Ў 1966 годзе паступіў на першы курс заатэхнічнага факультэта Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Закончыў інстытут у студзені 1971 года, накіраваны на работу ў саўгас “Падольскі” Астравецкага раёна галоўным заатэхнікам,працаваў да 1972 года. У маі 1972 года прызваны на службу ў Савецкую Армію. Службу праходзіў у складзе савецкіх войск у Германіі. З чэрвеня па кастрычнік 1973 года займаў пасаду галоўнага заатэхніка у калгасе “Перамога” Астравецкага раёна.У кастрычніку 1975 года накіраваны на працу галоўным заатэхнікам ў калгас імя Чапаева Астравецкага раёна, дзе працаваў да кастрычніка 1981 года. З 1981 па снежань 1994 года працаваў старшынёй калгаса імя Куйбышева. З снежня 1994 года працваў старшынёй Трокеніцкага сельскага Савета.
Тройчы дэпутат раённага Савета.Чатыры разы быў абраны дэпутатам сельскага Савета.
Жанаты. Мае трох сыноў.
У.У.Сідарэнка
старшыня калгаса імя Куйбышава
Уладзімір Уласавіч Сідарэнка нарадзіўся ў 1927 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Конава Хойніцкага раёна Магілёўскай вобласці. З 1944 па 1947 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі лёс закінуў Уладзіміра Уласавіча на Астравеччыну, дзе ён і застаўся на ўсё жыццё. Спачатку працаваў бібліятэкарам, але такая работа яго не задавальняла. Пайшоў працаваць у МТС, быў прызначаны брыгадзірам. У 1950 годзе – сакратар Варнянскага сельскага Савета, праз год старшыня Шульніцкага сельскага Савета, а з вясны 1952 года – старшыня калгаса імя Куйбышава. У 1976 годзе Уладзімір Уласавіч, калі да калгаса імя Куйбышава далучылі калгас імя Яўсеева, у аб’яднаным калгасе ён стаў наместнікам старшыні. У 1977 годзе Уладзімір Уласавіч трагічна загінуў на рабоце – за рулём аўтамабіля.
Быў жанаты. Меў трох сыноў.
Узнагароджаны ордэнам працы “Чырвонага Сцяга і Кастрычніцкай рэвалюцыі”.
І.Ц.Быкаў
старшыня калгаса імя Куйбышава
(з 1976 – 1981гг.)
Быкаў Іван Цярэнцьевіч, нарадзіўся ў 1943 годзе ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Закончыў Віцебскі сельскагаспадарчы інстытут у 1962 годзе. Па размеркаванню накіраваны ў Астравецкі раён. Тры гады працаваў старшынёй у калгасе імя К.Маркса і калгаса “Победа”. Пераведзены старшынёй у калгас імя Куйбышава 1976 годзе, дзе і працаваў да 1981 года.
Памёр у 1984 годзе.
ПОМНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
У Айчынную вайну 1941 – 1945гг. загінула 46 мірных жыхароў нашай мясцовасці. Не вярнуліся з фронту 20 чалавек. Памяць загінуўшых ушанаваны і ў Трокеніках.
Магіла ахвяр фашызму (у асноўным яўрэйскай нацыянальнасці). Знаходзіцца за 0,2 км на ўсход ад вёскі Быстрыца. Растраляныя нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941г. (высветлены імёны 21 чалавека). На магіле ўстаноўлены крыж.
Помнік землякам. У цэнтры вёскі Трокенікі, насупраць Трокеніцкай сельскай бібліятэкі, былой панскай сядзібы. Так ушанаванна памяць 18 землякоў, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і супрацоўнікаў Астравецкага раённага аддзела міліцыі М.М.Міхаля і А.М.Сташкевіча, якія былі забіты ў 1944г. ворагамі Савецкай ўлады. У 1967г. устаноўлены абеліск.
ВЕТЭРАНЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
Патэйка Эдуард Матвеевіч
Патэйка Эдуард Матвеевіч, нарадзіўся ў 1921 годзе у прастой сялянскай сям’і Патэйкаў — Матвея і Галіны. У сям’і было чатыры сыны і дзве дачкі. Дзеці з раніцы да ночы памагалі працаваць бацькам на сваім надзеле зямлі.Гэта было простае чалавечае шчасце – мець зямлю, гадаваць здаровых дзяцей.
Але ў мірнае жыццё раптоўна ўварвалася жудаснае слова — ВАЙНА! Людзей ахапіў страх і трывога. Там-сям чуліся стрэлы, выбухі і з кожным днём ваенныя дзеянні набліжаліся да Астравецкай зямлі. Хутка ў Ігнацова прыйшлі новыя гаспадары – немцы. Ім актыўна дапамагалі літоўскія паліцаі.У верасні 1944 года, пасля вызвалення Беларусі Эдуарда і яго братоў – Івана і Станіслава мабілізавалі ў польскую армію. З Ігнацова тады забралі восем чалавек. Адразу адправілі ў Астравец, затым у Маладзечна, а ўжо адтуль каго куды. Эдуард папаў ў Польшчу, у Беласток. Залічаны ён быў у 30-ты полк 9-ай дывізіі. Разам з ім таксама папалі і некаторыя яго аднавяскоўцы.
Патэйка Іосіф і Курыла Франц папалі тады ў другую роту. На працягу далейшых ваенных дзеянняў яны мелі магчымасць калі-нікалі сустракацца. Гэтыя рэдкія хвіліны назаўсёды застануцца ў памяці Эдуарда Матвеевіча, паколькі ні Іосіф, ні Франц не дажылі да Перамогі – засталіся пахаваныя на чужой зямлі.
У 1944 годзе вайна блізілася да завяршэння. Фронт ўзяў прамы накірунак на Берлін. Эдуард прымаў удзел у фарсіраванні ракі Найст, затым вызваляў горад Згожэнец, дайшоў да Берліна, затым іх накіравалі на Дрэздэн.
Аднойчы Эдуард Матвеевіч пайшоў са сваім сябрам Жуком (мянушка) з-пад Ашмян у разведку, дзе папалі пад абстрэл і былі паранены — Эдуард у руку, а Жук наогул атрымаў цяжкае асколачнае раненне. Не падаспей тады свае, хто ведае чым бы ўсё гэта скончылася. На аўтамашыне іх адправілі ў дрэздэнскі шпіталь…
Там і сустрэў Эдуард Матвеевіч Перамогу. Пасля шпіталю быў накіраваны ў 7-ую дывізію 37-ы полк сувязістам пагранічнай сувязі на нямецка-польскай мяжы.
Дамоў Э.М.Патэйка вярнуўся ў снежні 1942 года.Шлях дадому ляжаў цераз Новавільню (зараз Літва), адтуль на аўтамабілі – дамоў. Радасці не было канца. Дома яго чакалі бацька і малодшая сястра. Хутка з вайны вярнуліся і яго старэйшыя браты.
У мірны час Э.М.Патэйка працаваў у мясцовым калгасе. Быў брыгадзірам, столярам, будаўніком.
Ажаніўся Эдуард Матвеевіч ў 1959 годзе на Геафаліі Талочка з Асіноўкі. Мае пяць дзяцей: тры дачкі (Марыя, Тарэса, Ірына) і два сыны (Генадзь і Валянцін).
Аўдзей Стэфан Адамовіч
Нарадзіўся ў 1916г. у в.Трокенікі-2. Ваяваў з лістапада 1944г. па кастрычнік 1945г. ў Беластоку і Любліне. Фарсіраваў раку Одэр, вайну закончыў на германскай зямлі.
Узнагароды: медалі: “За вызваленне Берліна”, “За Победу на Одере”.
Званне: радавы.
Раненні: не было.
В/б НБ№1021144
Сянюць Ігнат Іванавіч
Нарадзіўся ў 1909 годзе.
Вядомыя звесткі: ваяваў з 10.12.1944 па 09.05.1945гг.
Пасля вайны жыў у в. Слабодка
Званне: радавы
Раненні: не было.
Узнагароды: медалі “За доблестный труд в ознаменование 100-летия со дня рождения В.І.Ленина», «25 лет Победы в Великой Отечественной войне».
Дэнюш Сільвестр
Нарадзіўся ў 1909 годзе.
Вядомыя звесткі: удзельнічаў у баях з 10.02.1945 па 09.05.1945гг.
Званне: радавы
Раненні: не было
Узнагароды: медалі «20 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945», «50 лет Вооружённых Сил СССР», «25 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945»,«30 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945», «60 лет Вооружённых Сил СССР».
В/б Б№66119
Мядэйша Иосиф Антонавіч
Нарадзіўся 22 студзеня 1915 года ў в. Рудзішкі.
Вядомыя звесткі: на вайну пайшоў у кастрычніку 1944 года. Папаў ў 30-ты пехотны полк, служыў тэлеграфістам. Удзельнічаў у фарсіраванні рэк Ніса, Одэр. Перамогу сустрэў на Эльбе.
Раненні: не было
Узнагароды: медалі:«30 лет Победы в Великой Отечественной войне», «40 лет Победы в Великой Отечественной войне», «50 лет Вооружённых Сил СССР», ордэн Вяликай Айчыннай вайны.
Вярнуўся у родныя Рудзішкі ў лістападзе 1945 года.
Баброўскі Пётр Дамінікавіч.
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1923 года ў в. Аляхноўка. На вайну пайшоў у кастрычніку 1944 года. З 9 лістапада 1944 года залічаны ў 4-ты пехотны полк I Арміі імя Касцюшка. Удзельнічаў у фарміраванні Одэра і Нісы. Перамогу сустрэў у г.Хэлі бліз Турцыі. З 1945 па 1947 год удзельнічаў у знішчэнні бандэраўцаў.
Дэмабілізаваны ў сакавіку 1947 года. Пасля заканчэння вайны Пётр Дамінікавіч працаваў у калгасе імя Куйбышава. Не адзін год прайшоў як няма ветэрана , але тыя хто ведаў яго,памятаюць як чулага, добрага і працавітага чалавека.
Трухачоў Кузьма Іванавіч
Нарадзіўся ў 1905г. Пасля вайны жыў у в. Крыжоўка. Інвалід вайны.
Субач Іосіф Міхайлавіч
Нарадзіўся у 1904 годзе ў Мядзельскім раёне. Пасля вайны жыў у в. Трокенікі.
Пражыў цяжкі, поўны трагічных падзей лёс. Перанёс Іосіф Міхайлавіч усё цяжкасці вайны. Удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, Познані.
Узнагароды: ордэнам Айчыннай вайны II ступені; медалямі “30 лет Победы в Велікой Отечественной войне”, “60 лет Вооружённых Сіл СССР”; значком “Молодой гвардеец пятилетки”.
Званне: радавы.
Удзельнічаў у баях: з 11.1944 па 2.1945гг.
Раненні: не было.
В/б Б№683587.
Філіповіч Зыгмунд Ізыдоравіч.
Нарадзіўся 11 лістапада 1922 года ў в. Слабодка. У 1944 годзе пайшоў на фронт. Залічаны ў часць аўтаматчыкам. З баямі фарсіраваў Одэр і Нісу.
Перамогу сустрэў ў горадзе Любаў. Дамоў вярнуўся ў 1946 годзе. Пасля вайны працаваў у калгасе імя Куйбышава.
Узнагароды: медалямі “За Грунвальд”, “За Перамогу над Германіяй”.
Памёр у студзені 2004 года.
Медэйша Іван Антонавіч
Нарадзіўся ў 1903 годзе ў в. Рудзішкі. У час ваенных дзеянняў атрымаў цяжкае раненне ў правую руку (19.03.1945г.)
Узнагароды: медалямі “20 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945”, “50 лет Вооружённых Сил СССР”, “25 лет Победы в Великой Отечественной войне”, «30 лет Победы в Великой Отечественной войне», «60 лет Вооружённых Сил СССР».
В/б Б№662057.
ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ РОДНАГА КРАЮ
Паданне пра бацянову гару
Каля вёскі Трокенікі ёсць гара, якую здаўна называюць “бацяновай”.
Як расказваюць старыя людзі, тут некалі стаяла вялікая, разложыстая бяроза. На верхавіне гэтай бярозы адзін чалавек зацягнуў барану і там пасяліліся буслы. Гэтыя прыгожыя птушкі вельмі палюбілі і гару, і бярозу. Кожны год прыляталі яны да свайго гнязда, гадавалі дзетак.
Але аднойчы, у суровую халодную зіму, бярозу спілаваў бедны селянін, для таго, каб абагрэць сваю хату, сагрэць маленькіх дзяцей.
Вясной прыляцелі буслы да свайго гнязда – а яго няма. Доўга кружылі яны над гарою, шукаючы сваю хату, але так і не знайшлі.
З тае пары буслы ў Трокеніках не гняздзяцца, але гару называюць бацяновай.
Легенда пра замкавую гару
Ёсць у нашай мясцовасці невялічкая, але вельмі прыгожая вёсачка Ігнацова. З вясны і да позняй восені патанае яна ў зелені садоў.
Недалёка ад вёскі знаходзіцца замкавая гара, або Замкоўка, як называюць яе ў народзе. На самой вяршыні гары ёсць адтуліна, вельмі глыбокая. Калі кінуць камень, то гуку ўдару аб зямлю не чуваць.
Аб з’яўленні гэтай гары ходзіць вельмі цікавая легенда.
Кажуць, на гэтым месцы некалі стаяў вельмі прыгожы, цудоўны палац, замак тракайскага князя. Ад замка да палаца ў Тракаі вёў падземны ход, нават дарога, па якой маглі ездзіць карэты.
Князь разам са сваімі сябрамі вельмі часта прыязджаў ў Ігнацова, дзе займаўся п’янствам і блудам. Людзі дога цярпелі гэта, але цярпенню нарэшце прыйшоў канец. Людзі праклялі князя і замак. Ад гэтых праклёнаў замак праваліўся пад зямлю, а на яго месцы ўтварылася гара.
Слоўнік мясцовых назваў
Дубіцкая гара
Знаходзіцца ў вёсцы Трокенікі. А паколькі гор у гэтай мясцовасці не адна, а некалькі, то каб не блытацца ёй далі назву “Дубіцкая”. На гэтай гары жывуць людзі па прозвішчу Дубіцкія. Паколькі ў Трокеніках адныя Дубіцкія, то ўсе беспамылкова ведаюць, якая гэта гара.
“Лёдзік” (поле)
Знаходзіцца за вёскай Слабодка сярод лесу. Назвалі яго так таму, што сярод гэтага поля стаяла адна хата, дзе жыла сям’я Жылінскіх. Калі ў іх нарадзіўся сын, назвалі яго Лёдзікам. Ён заўсёды гаварыў, што гэта яго поле. Пасля смерці бацькоў, ён застаўся жыць у сваёй хаце адзін. Вось і пайшла назва “Ледзіка поле”.
Камінскага гара
Зна’ходзіцца па дарозе паміж вёскай Трокенікі -I і Трокенікі -II. Названа так таму, што на гэтай гары здаўна стаіць толькі адна хата, дзе жыла сям’я Камінскіх. Хоць прайшло нямала часу, няма тых людзей у жывых, але назву людзі так і не змянілі. Так да гэтага часу і засталася яна Камінскага гарой. У 2004 годзе тут жыць другія людзі з зусім іншым прозвішчам.
Кяпурава гара
Знаходзіцца на дарозе паміж вёскай Трокенікі- II і в. Быстрыцай.
На гэтай гары жыў адзін мужык – літовец. Шапку, якую ён насіў, называў па-літоўску – Кяпура. Таму мясцовыя людзі і далі назву спачатку яму “Кяпура”, а затым і гару – “Кяпурава”.
Масойцева гара, Масойцева возера.
Знаходзіцца каля хутара Азярышкі. Названа так таму, што жылі там здаўна людзі з прозвішчам Масойць. А паколькі возера ў нашай мясцовасці не адно, то і далі яму назву Масойцева возера. Хата ж стаяла на самай вяршыне гары, таму і гару назвалі Масойцева гара.
Малахойчава балота.
Знаходзіцца на дарозе (новай) на Жарнэлі. Назва пайшла ад прозвішча людзей, якія там жылі.
Нарэйкі поле.
Знаходзіцца каля вёскі Катлоўка. Назва пайшла ад імя дзеда, які пражыў там ўсё сваё жыццё (звалі яго Нарэйка).
Тартачная гара
Знаходзіцца каля вёскі Тартак. Назва пайшла ад самой вёскі – Тартак.
“Тэкля” (поле).
Знаходзіцца за вёскай Слабодка. Жыла там жанчына, якую звалі Тэкля. Паколькі поле знаходзілася ў лесе, то людзі, калі ішлі туды за грыбамі ці ягадамі, гаварылі “Пайду пад “Тэклю”. Так і пайшла назва “Тэкля”
Пад’язёркі
Гэта тая ж самая вёска Слабодка, але людзі, якія жылі за возерам ніколі не гаварылі, што яны са Слабодкі, а заўсёды казалі – з заязёра. Вось і далі ім назву Пад’язёркі. Назва захавалася ва ўжытку і па сённяшні дзень.
Чортава гара.
Знаходзіцца каля в. Катлоўка. Кажуць, што на гэтай гары бачылі самаго чорта.
Дзеці ля помніка загінулым землякам
Летні амфітэатр
Ліпавая алея
Маёнтак М Богуша-Шышкі, зараз памяшканне бібліятэкі
На свяце вёскі Трокенікі 555 гадоў
Помнікі загінулым у Вялікай Айчыннай вайне
Тое што засталося ад панскай алеі