Казачная гасцёўня
Астравецкая раённая бібліятэка перамагла ў рэспубліканскім конкурсе
Канец года – час падвядзення вынікаў. Для Астравецкай раённай бібліятэкі год аказаўся плённым. Прыёмнай неспадзяванкай стала перамога ў рэспубліканскім конкурсе творчых работ да Году народнага адзінства (у намінацыі “Мова зямлі маёй”). Для ўдзелу быў падрыхтаваны відэаролік “Матуліна мова жыве ў нашым краі” пра жыццёвы і творчы шлях Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча) – паэта, святара і мысліцеля, які на пачатку мінулага стагоддзя адным з першых праводзіў богаслужэнні на беларускай мове. Праца была высока ацэнена і атрымала другое месца ў конкурсе.
22 снежня ў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Уперад – да новых перамог!
#Ялюблюсваюкраіну
Зімовая казка
Новы год – яркае і маляўнічае свята, якое дорыць надзею і святло кожнаму чалавеку. Цікава і крэатыўна падрыхтавалася да свята і Астравецкая раённая бібліятэка. У просторным фае размясцілася рэтра-фотазона “Новый год. Ретро” з прыгажуняй-елкай, падарункамі, дзіўнымі паштоўкамі розных гадоў. Кожны жадаючы можа зрабіць тут фотаздымак, акунуцца ў святочную атмасферу.
Нязгасная зорка паэта
Максім Багдановіч зорка першай велічыні на небасхіле беларускай літаратуры. Нягледзячы на кароткае жыццё, Максім Адамавіч здолеў зрабіць вялікі ўклад у развіццё беларускай паэзіі. Яго санеты, трыялеты да гэтага часу прыцягваюць увагу чытачоў. Падрабязней
Падарожжа па кнігах Я.Чарушына ў карэкцыйным цэнтры
У рамках праекта “Ты ў свеце не адзін” для наведвальнікаў Астравецкага карэкцыйнага цэнтра дзіцячая бібліятэка правяла літаратурнае падарожжа па кнігах Я.Чарушына “Мои любимые зверята”. Падрабязней