Паэтычныя лекі ад бібліятэкі
Літаратура – гэта лек ад усіх хваробаў. Яна аздараўляе душу, узвышае, выхоўвае. Гэтую ісціну добра засвоілі Астравецкія літаратары. Раённая бібліятэка арганізавала творчую сустрэчу “Стихи и музыка как дар” у гарадскім скверы. У імпрэзе прынялі ўдзел прадстаўнікі літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”: Кухарэвіч Л.І., Пятроўская К.Ц., Марозаў А.І. і іншыя. Таленавітыя майстры слова не пабаяліся прадставіць на суд грамадскасці свае творы. У гэты дзень гучалі вершы, ліліся песні ў аўтарскім выкананні. Многія друкуюцца ў газеце “Астравецкая праўда” і рэспубліканскіх СМІ. Слухачы з задавальненнем падтрымлівалі таленавітых землякоў.